Вячоркі ў Купалавым доме

О мероприятии

Музейная інтэрактыўная праграма паводле беларускіх народных традыцый і твораў Янкі Купалы Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у традыцыйных беларускіх “Вячорках”, якія былі адметнай з’явай у побыце вясковай моладзі вясельнага ўзросту і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання.

Прапаноўваем удзельнікам Вячорак прыняць актыўны ўдзел у праграме: зрабіць ляльку-абярэг з нітак і тканіны, якую вы потым зможаце падарыць сваім родным, сябрам ці проста пакінуць сабе на добрую памяць; развучыць народныя песні і танцы пачатку 20 стагоддзя, паўдзельнічаць у народных гульнях “Явар”, “Падушачка” і іншыя.

Мы прапануем наведаць даўні звычай беларускіх сялян, які вельмі падабаўся Янку Купалу. Запрашаем усіх на Вячоркі!

Специальные условия

Расписание

Минск, улица Янки Купалы, 4

Информация об организаторе

Организатор: Установа «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы»

Адрес: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, 220030, вул. Янкі Купалы, 4

Электронная почта: info@kupala-museum.by