Экспазіцыя філіяла «Беларуская хатка»
О мероприятии
Экспазіцыя філіяла «Беларуская хатка» – гэта своеасаблівы працяг экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Яна прысвечана мінскаму перыяду жыцця класіка, а таксама літаратурна-грамадскаму руху пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску. Мастацкая канцэпцыя экспазіцыі належыць Эдуарду Агуновічу. Афармленне інтэр’ера стылізавана пад «мадэрн». Філіял знаходзіцца ў доме, пабудаваным у 1904 г. на вул. Мала-Георгіеўскай (сучасная вул. Талстога). Гэта адзіны ацалелы будынак у Мінску, па-сапраўднаму звязаны з М.Багдановічам. У 80-х гадах ХХ ст. уратаваны ад зносу дом быў зняты са свайго гістарычнага падмурка і перанесены на вуліцу Рабкораўскую.
Специальные условия
Расписание
Минск, Рабкоровская улица, 19
Информация об организаторе
Организатор: Филиал Учреждения «Государственный музей истории белорусской литературы» – музей М.Богдановича «Беларуская хатка»
Электронная почта: belaruskayahatka@gmail.com
