Афиша
Выставка

Калектыўная выстава дэкаратыўна-прыкладных работ «Беларусь самабытная»

Slide 8454Slide 8454
Slide 8455Slide 8455
Slide 8454
Slide 8455

О мероприятии

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна прадстаўляе ўвазе сваіх пастаянных чытачоў і гасцей калектыўную выставу работ «Беларусь самабытная» навучэнцаў цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім. М.К. Агінскага».

Цыклавая камісія «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» працуе ў складзе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага з 1995 года. Асноўная мэта навучання – асэнсаванне і вывучэнне народнай спадчыны, культуры і традыцый нашага краю. Акрамя выкладання малюнка, жывапісу, кампазіцыі, колеразнаўства, пластычнай анатоміі, камп’ютарнай графікі і іншых вучэбных прадметаў, тут праводзіцца вялікая творчая праца па развіцці народнага мастацтва выцінанкі, саломапляцення, аплікацыі з саломкі, разьбы па дрэве. У 2025 годзе цыклавая камісія адзначае свой 30-гадовы юбілей. За гэты час выкладчыкі падрыхтавалі і выпусцілі больш за 330 навучэнцаў. Многія з іх атрымалі вышэйшую адукацыю і выкладаюць у гарадскіх і раённых мастацкіх школах, працуюць у Дамах творчасці.

У працах юных умельцаў, выкананых у жанрах выцінанкі, разьбы па дрэве, саламяных аплікацый і эксперыментальнага тэкстылю, прасочваюцца любоў і павага да культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народа, якая сваімі каранямі глыбока сыходзіць у агульную глебу славянскага этнасу. Беларускія вяселлі, вясновыя карагоды, свята Масленіцы і многія іншыя сімвалы нашай нацыянальнай ідэнтычнасці знайшлі сваё адлюстраванне ва ўнікальных работах, якія дазваляюць адчуць сапраўдную народнасць і асаблівасці розных куткоў Беларусі – краіны цудаў, чараўніцтва і самабытнага, не падобнага ні на адзін іншы, народа.

Для покупки билетов или бронирования мест следует обратиться к организатору

Специальные условия

Организатор: ГУ «Минская областная библиотека им. А. С. Пушкина»; УНП 100356557.

Где

Когда

Выберите дату

Время

Выберите дату мероприятия

Стоимость

описание

цена

Вход

Бесплатно