Фото для обложки
Место/Интерьер

Выстава «Шляхамі творчасці»

О мероприятии

Выстава «Шляхамі творчасці» прымеркавана да 30-годдзя цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены творчыя работы выкладчыкаў каледжа (Людмілы Мікалаеўны Валковіч-Борыс, Лізаветы Львоўны Чырвонцавай, Наталлі Львоўны Чырвонцавай), а таксама вучэбныя і дыпломныя работы навучэнцаў. Творы выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: выцінанка, аплікацыя саломкай і саломапляценне, эксперыментальны тэкстыль, жывапіс. У сваіх работах аўтары натхняліся народнымі святамі і традыцыямі, славянскай міфалогіяй, жывёльным і раслінным светам нашай краіны. Мастакамі была распрацавана багатая сімволіка, якая аснована на народным арнаменце, дзе выкарыстоўваецца агульнаміфалагічныя вобразы раслін, звяроў і птушак.

Горад Маладзечна лічыцца адным з самых адметных у культурным і мастацкім жыцці Мінскай вобласці. У ім праходзіць вялікая колькасць фестываляў, конкурсаў, канцэртаў і выстаў не толькі рэспубліканскага, але і міжнароднага ўзроўню . А самай славутай навучальнай установай з’яўляецца музычны каледж імя М.К.Агінскага. У мэтах асэнсавання і вывучэння народнай спадчыны з 1995 года ў каледжы працуе цыклавая камісія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. За гэты час творчы калектыў камісіі дасягнуў значных вынікаў і заслужыў, каб аб яго дзейнасці сталі гаварыць у Беларусі і за яе межамі.

Цыклавая камісія ДПМ і надалей мае сваёй мэтай адраджэнне, развіццё і ўдасканаленне народных традыцый Беларусі і на гэтай аснове выхаванне патрыятызму і гонару за свой народ, за яго мастацтва і культуру.

Специальные условия

Расписание

Минск, Октябрьская площадь 1 (Художественная галерея «Университет культуры»)